Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Мілінкевіч сустрэнецца з кіраўніком ураду Швэцыі


Радыё Свабода У сераду, 28 чэрвеня, былы кандыдат на прэзыдэнта Беларусі Аляксандар Мілінкевіч адлятае ў Швэцыю, дзе яго прыме прэм’ер-міністар Ёран Пэрсан.

Сёньня ў размове з карэспандэнтам нашага радыё спадар Мілінкевіч паведаміў пра мэту паездкі:

(Мілінкевіч: ) “Там два дні, чацьвер ды пятніца, адбудуцца афіцыйныя сустрэчы. А потым я яшчэ выступаю на міжнароднай канфэрэнцыі ў Тальбарзе, дзе штогод зьбіраюцца палітыкі, грамадзкія дзеячы і абмяркоўваюць сытуацыю ў Эўропе. І там у мяне выступ пра Беларусь”.

Разам зь Мілінкевічам у Швэцыі пабываюць ягоныя паплечнікі з дэмакратычнай кааліцыі — Вінцук Вячорка і Анатоль Лябедзька.
XS
SM
MD
LG