Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чаму беларусам цяжэй стала здабываць рыбу?


Радыё Свабода Сёньня – Усясьветны дзень рыбалоўства. Ён быў заснаваны 21 год таму ў Рыме на Міжнароднай канфэрэнцыі па рэгуляваньню й разьвіцьцю рыбнай гаспадаркі.

У Беларусі ў чарговы раз вызначана дзяржаўная рэспубліканская праграма разьвіцьця рыбнай галіны. Плянуецца, што водныя гаспадаркі, а іх на сёньня 21, дадуць ў сярэднім па адной тысячы тон таварнай прадукцыі. Але ці блізка да гэтага паказчыка, напрыклад, ганцавіцкаму рыбгасу “Лактышы”? Гаворыць эканаміст прадпрыемства Веры Ляшук:

(Ляшук: ) “Пра тысячу тон пакуль мы нават не гаворым. Наш банк – “Белаграпрамбанк” у Ганцавічах -- толькі паабяцаў крэдытную лінію ўсяго на 400 мільёнаў рублёў. Патрэбы ж у тры разы большыя. Таму рыбка і корміцца абы як”.

Сёньня на тэрыторыі краіны больш як 30 тысячаў рэчак і азёраў. Паводле ўліку дзяржаўнай інспэкцыі па ахове жывёльнага сьвету пры прэзыдэнце, сёлета на натуральных вадаёмах адбылася найбольшая гібель рыбы. Месцы атручваньняў удакладняе супрацоўніца дзяржінспэкцыі Людміла Венчык:

(Венчык: ) “Капыль, Бабруйск, Мсьціслаў, Сьвіслач і Бяроза. Ужо пяць выпадкаў. Такога яшчэ не здаралася. Гэта адбываецца з-за нядбайнасьці гаспадарнікаў”.

Людміла Венчык таксама паведаміла, што ад пачатку году ў Беларусі аштрафаваныя больш як тры тысячы рыбаловаў. Са словаў суразмоўцы, ў краіне дзейнічаюць новы сумы грашовых пакараньняў:

(Венчык: ) “Яны павялічыліся ці ня ў дзесяць разоў. Значна падскочылі. Звычайныя мінімальныя штрафы цяпер 20 базавых – гэта значыць 620 тысяч рублёў”.

Альтэрнатывай штрафам ды забароне абяцала стаць арэнда вадаёмаў прыватнікамі ды арганізацыя платнай рыбалкі. Але вось што гаворыць сьветлагорскі фэрмэр Леў Цярэнцьеў:

(Цярэнць: ) “Восем раёнаў вакол Сьветлагорску – няма аніводнай рыбнай гаспадаркі. Усе едуць да нас. Але дзяржава ніколі не дапаможа прыватнаму бізнэсу. Капейкі не далі! Узімку – зубы на паліцу. Сабакам, што ахоўваюць, косьці вару ды ем разам. Пазыкі кругом. Нікому нічога ня трэба! Крычаць: “У нас у раёне разьвіваецца агратурызм!” За кошт чаго ён разьвіваецца? На маіх пазыках?”
XS
SM
MD
LG