Лінкі ўнівэрсальнага доступу

20-гадовы беларускі студэнт загінуў у ЗША


Радыё Свабода У амэрыканскім горадзе Уэлс, у штаце Mэн, загінуў 20-гадовы беларус Аляксей Васілеўскі, ураджэнец Шчучыну, які прыбыў у ЗША сёлета 18 чэрвеня па студэнцкай візе. Пра гэта заявіў у панядзелак прадстаўнік дэпартамэнту грамадскай бясьпекі Стывен МакКослэнд.

Ён таксама паведаміў, што цела Аляксея Васілеўскага было ідэнтыфікаванае праз адбіткі пальцаў і што сваякам нябожчыка ўжо паведамілі пра трагедыю.

Газэта "Boston Globe" піша, што студэнт Беларускай палітэхнічнай акадэміі працаваў прадаўцом, пражываў у пансыёне для іншаземных рабочых. Яго цела знайшлі каля будынку, непадалёк ад месца здарэньня быў знойдзены нож, ад удару якога і памер юнак. Сьледчыя распрацоўваюць некалькі вэрсіяў, паведаміў выданьню прадстаўнік дэпартамэнту грамадскай бясьпекі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG