Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці баяцца беларусы выказваць свае думкі?


Альгерд Невяроўскі, Менск Мінула сто дзён з таго часу, як пасьля прэзыдэнцкіх выбараў моладзь выступіла з адкрытым пратэстам на Кастрычніцкай плошчы Менску супраць дзеяньняў уладаў. Як гэтая акцыя паўплывала на сытуацыю ў Беларусі? Ці сталі людзі менш баяцца? Гэтыя пытаньні людзям на менскіх вуліцах задаваў наш карэспандэнт.

(Карэспандэнт: ) “Мінула сто дзён, як моладзь выступіла з адкрытым пратэстам на Кастрычніцкай плошчы? Скажыце, як гэта паўплывала на сытуацыю ў краіне? Ці сталі людзі менш баяцца адкрыта выказваць свае думкі?”

(Дзяўчына: ) “Я думаю, што паўплывала. Тыя самыя флэш-мобы, якія цяпер адбываюцца, — таму доказ. Людзі менш баяцца, гэта дакладна”.

(Яе сяброўка: ) “Я таксама так лічу”.

(Дзяўчына: ) “Людзі, відаць, зразумелі, што можна выказваць сваю думку. У нас нібыта свабода слова, але ўсё гэта фармальна. І пасьля пратэсту людзі больш сталі выказваць сваю думку”.

(Спадар: ) “Часта бачу на вуліцы людзей, якія носяць значкі, футболкі. Відаць, нейкім чынам гэты пратэст паўплываў”.

(Хлопец: ) “На мой погляд, нічога ў нашай краіне не зьмянілася. Як было, так і засталося. Усе мае знаёмыя выказваюць свае думкі адкрыта. Можа, ня так афіцыйна, але ў кампаніі”.

(Спадарыня: ) “Мне здаецца, людзі сталі больш баяцца, таму што быў вельмі моцны ціск з боку міліцыі, уладаў. Многіх людзей пасадзілі, і пасьля гэтага многія сталі баяцца”.

(Спадар: ) “Сытуацыя такая, што мала хто баіцца. Гэта, можа, перабольшвае апазыцыя. Так, рэжым у нас ёсьць, згодны. Але праблема ў тым, што калі ты не прэтэндуеш на ўладу, на вялікія грошы — то баяцца няма чаго. Дарэчы, на выбарах апазыцыя рэальна ніякай сваёй эканамічнай праграмы не прадставіла. Таму ў значнай ступені й гэта паўплывала на тое, што яны прайгралі. Хаця былі й іншыя прычыны. Я не выключаю, што былі падтасоўкі вынікаў. Але тое, што Лукашэнка сапраўды меў большасьць, гэта рэальны факт”.

(Дзяўчына: ) “Я думаю, што сытуацыя ня моцна зьмянілася. Прэса ў нас заціснутая, няма свабоды слова. Думаю, сытуацыя ня моцна зьмянілася”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG