Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адзінае на Бялыніччыне недзяржаўнае грамадзкае аб’яднаньне узначаліў начальнік ідэалягічнай вэртыкалі


Радыё Свабода Лідэр і заснавальнік адзінага ў Бялынічах недзяржаўнага грамадзкага аб’яднаньня “Бялыніцкае краязнаўчае таварыства” Міхась Карпечанка саступіў старшынёўства начальніку аддзелу ідэалягічнай работы райвыканкаму Віталю Цітову

Міхась Карпечанка зазначае, што такі крок зроблены дзеля захаваньня арганізацыі. Зь ягоных словаў, Віталь Цітоў абазнаны ў пытаньнях гісторыі й краязнаўства Бялыніччыны, асабліва што да партызанскага руху ў краі.

У тэлефоннай гутарцы Віталь Цітоў паведаміў, што не зьбіраецца рабіць рэвалюцыйных пераўтварэньняў у Таварыстве. Ён мае разьвіваць традыцыі, закладзеныя ранейшым кіраўніцтвам, і гуртаваць краязнаўцаў раёну. Першай задачай ён бачыць перарэгістрацыю аб’яднаньня: трэба ўнясьці зьмены ў статут і знайсьці юрыдычны адрас.

Бялыніцкае краязнаўчае таварыства паўстала ў сьнежні 2002 году дзеля вывучэньня й пашырэньня ў грамадзтве гісторыі, культуры й традыцыяў Бялыніцкага раёну. За час існаваньня краязнаўцамі праводзіліся конкурсы, чытаньні ды выдаваўся бюлетэнь “Бялыніцкі сшытак”. Актывісты-краязнаўцы называюць сябе пераемнікамі Краязнаўчага таварыства, заснаванага ў 1926 годзе Інстытутам беларускай культуры і Цэнтральным бюро краязнаўства.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG