Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Галоўны нарколяг Беларусі: залежных ўсё более


Радыё Свабода Сёньня – Міжнародны дзень барацьбы з наркаманіяй й наркабізнэсам. Гэты дзень адзначаецца з 1987 году па рашэньні Арганізацыі Аб''яднаных Нацыяў.

У Беларусі цяпер тры кірункі змаганьня з наркатызацыяй: прафіляктыка, лячэньне й карныя меры. Паводле галоўнага нарколяга краіны Уладзімера Максімчука, на кожным з названых франтоў паразаў больш чым перамогаў:

(Максімчук: ) “Агульная тэндэнцыя паступовага павелічэньня на 5-10 % у сярэднім за год”.

Уладзімер Максімчук кажа, што ўжо больш як 10 тысяч жыхароў Беларусі трапілі ў сталую залежнасьць ад наркотыкаў, яшчэ прыкладна 100 тысяч злоўжываюць псыхатропнымі лекамі. Па словах урача, дзяржаўная сыстэма прафіляктыкі, лячэньня й рэабілітацыі зараз у стане глыбокага крызысу:

(Максімчук: ) “У нас нарколягі звальняюцца. Цяжкая праца. Толькі купка людзей мусяць змагацца, а дзяржава што?”

Дзярждэпартамэнт ЗША распаўсюдзіў справаздачу аб міжнароднай стратэгіі кантролю за наркотыкамі на 2006 год. Даводзіцца, што опіюмная экспансія ў Беларусь будзе толькі расьці. Гэтаму спрыяюць празрыстыя межы паміж Расеяй і Сярэдняй Азіяй ды паміж Расеяй і Беларусьсю. Пацьверджаньне пагрозы атрымана і ў Менску на саміце АДКБ. Як было заяўлена, праваахоўныя органы краінаў гэтай арганізацыі толькі ў траўні канфіскавалі амаль 20 тон наркатычных сродкаў.

Пра даступнасьць наркаатруты ў Беларусі гавораць й удзельнікі вулічнага апытаньня Радыё Свабода:

(Юнак: ) “У шматлікіх гарадох Беларусі, асабліва маладых – Сьветлагорску, Салігорску ды іншых – існуе вялікая праблема наркаманіі сярод моладзі. На вялікі жаль, дзяржава нічым ня можа заняць моладзь. Ад бязладзьдзя, з-за таго, што няма працы, яны кідаюцца ў дурноту да наркаманіі”. (Юначка: ) “Я сама з Гомельскай вобласьці. Мы займаем першае месца ня толькі па так званай “чыстай” зоне, але й па наркаманіі”. (Другі юнак: ) “Безумоўна, ёсьць такая праблема ў Беларусі. На жаль, яна цяпер замоўчваецца”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG