Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сто дзён пасьля Плошчы: водгук С.Дубаўца


Радыё Свабода "Такое можа апісаць толькі паэзія"

Сяргей Дубавец: "Плошча была дзівосным здарэньнем, падобным да падзеньня мэтэарыту альбо зьяўленьня Божае Маці. Калісьці ў такіх месцах ставілі крыжы ці будавалі храм. Ніякіх рацыянальных словаў для гэтага раптоўнага прасьвятленьня не знаходзіцца. Такое можа апісаць толькі паэзія. Мы так стаміліся ад афіцыйнае хлусьні, так зьнебыліся па пераменах, што раптам... адбыўся цуд: на голым камені пасярод сьцюдзёнае начы ўзышла фантастычная кветка. Натуральна, гэта не магло працягвацца доўга. Вось і ўсё, што можна сказаць. Колькі б мы ні тлумачылі Плошчу мовай палітычнага ці журналісцкага пратаколу, сэнс яе застанецца няўлоўным. Думаю, што нават многія ўдзельнікі таго жывога ланцугу вакол намётаў, не зусім разумеюць, што зь імі адбылося. Але тое пачуцьцё сьвятла, праўды і чалавечага яднаньня яны захаваюць на ўсё жыцьцё.

Філёзаф Ігар Бабкоў слушна заўважыў, што Плошча можа стаць мітам новага пакаленьня. Гэта – адзінае, што зь яе можа атрымацца ў будучыні. Кожная генэрацыя павінна мець свой міт, сваю галоўную Падзею. Калі такога не адбудзецца, Плошча ўвойдзе ў гісторыю як яшчэ адно невытлумачальнае здарэньне, кшталту трагедыі на Нямізе сем гадоў таму".
XS
SM
MD
LG