Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь разьлічыцца за газ сваімі прадпрыемствамі?


Радыё Свабода Сёньня пад час сустрэчы кіраўніка “Газпрома” Аляксея Мілера і беларускага віцэ-прэм’ера Уладзімера Сямашкі было вырашана скласьці сьпіс прадпрыемстваў Беларусі, якія ўяўляюць цікавасьць для расейскага газавага манапаліста.

Як заявіў намесьнік кіраўніка "Газпрома" Аляксандар Разанаў, “Газпром” зацікаўлены ў набыцьці беларускіх нафтахімічных прадпрыемстваў, якімі афіцыйны Менск мог бы кампэнсаваць падвышаны кошт газу ў 2007 годзе. У прыватнасьці, была выказаная цікавасьць да Мазырскага нафтаперапрацоўчага заводу.

Для вызначэньня гэтых актываў будзе створаная сумесная беларуска-расейская група, незалежным ацэншчыкам гэтых аб’ектаў вызначаны галяндзкі банк “АБН Амро”.

У любым выпадку, кошт газу для Беларусі будзе рынкавым – заявіў Аляксандар Разанаў. “Газпром”хоча з новага года павысіць кошт на газ для Беларусі больш чым у 4 разы – з 47 да 200 даляраў за тысячу кубамэтраў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG