Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На галоўным заводзе аб’яднаньня “Гомсельмаш” здарыўся пажар


Радыё Свабода У першай палове дня загарэўся лякафарбавальны цэх. Пажару далі чацьвертую ступень небясьпечнасьці па пяцібальнай шкале.

Пра страты ці ахвяры афіцыйныя асобы пакуль нічога ня кажуць. Сёлета гэта ўжо другі пажар у аб’яднаньні “Гомсельмаш”. У сакавіку на заводзе самаходных камбайнаў таксама гарэў аддзел лякафарбавальнай вытворчасьці. Было гэта незадоўга да прэзыдэнцкіх выбараў, і ўлады вырашылі не надаваць факту шырокай галоснасьці.
XS
SM
MD
LG