Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Вярхоўным Судзе вырашаюць лёс Беларускага Хэльсынскага камітэту


Радыё Свабода У Вярхоўным Судзе Беларусі пачаўся разгляд пазову Міністэрства юстыцыі да Беларускага Хэльсынскага камітэту. Мін’юст просіць часова прыпыніць дзейнасьць самай вядомай праваабарончай арганізацыі краіны, пакуль яна не сплаціць 80 тысяч даляраў падаткаў і ня выправіць некаторыя недакладнасьці ў дакумэнтах. Праваабаронцы сваёй віны не прызнаюць і просяць суд адхіліць заяву Мін’юсту.

Справу разглядае судзьдзя Мікалай Бабкоў. Чакаецца, што рашэньне будзе прынятае ўжо сёньня, 23 чэрвеня.

Падрабязнасьці слухайце ў эфіры й чытайце на нашым сайце.
XS
SM
MD
LG