Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Красьці лепш у калгасе, чым у суседа?


Уладзімер Глод, Менск Асоба, якая скрадзе ці нейкім іншым незаконным спосабам забярэ ў другой фізычнай асобы маёмасьць на суму, якая не перавышае 2 базавыя велічыні (на сёньняшні дзень гэта 62 тысячы рублёў) ня будзе прыцягвацца да крымінальнай адказнасьці.

Так вырашылі сёньня дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, якія ўнесьлі адпаведныя зьмены ў крымінальна-працэсуальны кодэкс. Такім чынам, як пажартаваў хтосьці з дэпутатаў, за адзін скрадзены мех бульбы турмы пазьбегнеш, а за скрадзены мех зерня пойдзеш за краты.

Пры вырашэньні гэтага пытаньня дэпутаты прынялі да ведама інфармацыю пра тое, што цяпер утрыманьне аднаго вязьня абыходзіцца ў 210 тысяч рублёў штомесяц.

Што тычыцца крадзяжу ў юрыдычных асобаў, дык тут памер, пасьля якога наступае крымінальная адказнасьць – больш за 10 базавых велічыняў, гэта значыць, 310 тысяч рублёў. Так што, як жартуюць дэпутаты, красьці ў калгаса бясьпечней, чым у суседа.
XS
SM
MD
LG