Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Не бюджэт, а прахадны двор"


Уладзімер Глод, Менск Цягам мінулага году паказчыкі рэспубліканскага бюджэту карэктаваліся аж 25 разоў: 8 разоў прыбытковая частка і 17 – выдаткавая. Такія лічбы назваў сёньня першы намесьнік старшыні камітэту Дзяржаўнага кантролю Міхаіл Матусевіч у Палаце прадстаўнікоў, калі дэпутаты разглядалі справаздачу аб выкананьні бюджэту краіны за 2005 год.

Сп. Матусевіч пагадзіўся зь міністрам фінансаў Мікалаем Курбыкам, які на калегіі свайго міністэрства сказаў, што гэта "не бюджэт, а прахадны двор". Першы намесьнік старшыні камітэту Дзяржкантролю паведаміў дэпутатам пра шэраг злоўжываньняў, асабліва зафіксаваных пры распаўсюджаньні піва, тытуню ды ювэлірных вырабаў.

Паводле сп. Матусевіча, зь дзяржаўнымі сродкамі ў шэрагу арганізацыяў абыходзяцца вельмі вольна. Часта выплачваюць незаслужаныя прэміі альбо выдаткуюць фінансы на ўласныя мэты. Прыкладам, летась зь бюджэту рэспубліканскай піянэрскай арганізацыі выдзелілі 136 мільёнаў рублёў. Але непасрэдна на піянэрскую работу пайшло толькі 14% ад гэтай сумы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG