Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памерла вядомая польская журналістка Аліна Грабоўска


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава У Мюнхэне памерла Аліна Грабоўска – выбітная польская радыёжурналістка, шматгадовая супрацоўніца Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, чый голас быў адным з найбольш распазнавальных для мільёнаў польскіх слухачоў у камуністычныя часы. Чатыры месяцы таму, напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі, спадарыня Грабоўска арганізавала дыскусію на гэтую тэму ў прэстыжным Клюбе былых супрацоўнікаў Радыё Свабодная Эўропа.

Адказваючы на пытаньне нашага радыё пра тое, як павінен працаваць журналіст, калі ён жыве ў несвабоднай, таталітарнай краіне, Аліна Грабоўска сказала:

(Грабоўска: ) “Самае галоўнае, гэта інфармацыя і як гэтая інфармацыя падаецца. Пра ўсё тое, што ў Беларусі цяпер адбываецца, трэба казаць праўду. Гэта галоўная задача журналіста. Казаць праўду і больш нічога”.
XS
SM
MD
LG