Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

“Начная аБЛОГа” – агляд беларускага сеціва 21 чэрвеня


Юлія Шарова, Менск

На інфармацыйным партале Індымэдыя камэнтуюць зьяўленьне ў Беларусі новага руху Бунт. “Калі я прачытаў пра Бунт у ЖЖ, у мяне паўстала асацыяцыя з фільмам “V значыць Vendetta” - у жаданьні стыхійнага й масавага пратэсту. Прывабным у гэтым руху й ёсьць адсутнасць арганізацыі, мэтаў, задачаў, матывацыі, то бок, неабходных складнікаў бізнэс-пляну”.

У ЖЖ-суполцы minsk_by абмяркоўваюць “ілжывую гісторыю Вялікага княства Літоўскага”, выкладзеную на адным з расейскаймоўных літоўскіх саўтаў Цытатаў: “Літвіны - ілжывы гістарычны этнонім беларусаў… літоўцамі, літвінамі ў крыніцах XIII-XVI стагодзьдзяў надывалі амаль выключна этнічных літоўцаў… пазьней стаў распаўсюджвацца панятак “літвінаў” як грамадзянаў, жыхароў ВКЛ - палітонім, які, аднак, выкарыстоўваўся ў абмежаваным аб’ёме й ніколі не выцясьніў этнічнага разуменьня тэрміну “літвіны” як асноўнага”. “З гэткім жа посьпехам можна за пару дзён сабраць “ілжывую” гісторыю Расеі”, - заўважае нехта пад нікам svabodnubelarus.

А на форумах TUT.by нехта Красный партизан прапануе прачытаць і абмеркаваць кнігу “Забойства Сталіна й Бэрыі”. Паводле аўтара, існавалі розныя групы камуністаў. (...) У выніку Сталін перайграў трацкістаў і рэпрэсаваў іх саміх, на гэтым рэпрэсіі скончыліся. Таму дзясяткі мільёнаў рэпрэсаваных - няпраўда. Удзельнікі форуму камэнтуюць: “…як толькі жывых сьведкаў робіцца меней, зьяўляюцца знаўцы гісторыі. Я мяркую, гадоў праз 100 Сталіна прыраўнуюць да Пятра І ці Суворава”. “А чым Пётар І і Сувораў лепшыя за Сталіна? Сувораў падавіў вайну за незалежнасьць пад кіраўніцтвам Касьцюшкі, а потым яшчэ цягам году вешаў ды забіваў”.

Аўтак блогу roh_roh знайшоў у сеціве інфармацыю пра тое, што “Белтэлекам” хоча набыць зернеўборачны самаходны камбайн, тэндэр на набыцьцё якога абвяшчалі месяц таму. Для roh_roh’а навіна стала падставай для рэфлексіяў: “Навошта “Белтэлекаму” камбайн?” Камэнтуе mblkola: “Краіне патрэбна шмат локшынаў. Локшыны робяць зь зерня. Камбайны - вельмі карысная рэч”.

_tarka_ у сваім ЖЖ падае новыя зьвесткі з “Адборышча” (гэта адборачны тур сёлетняга фэсту маладой беларускай рок-музыкі “Басовішча”). Там зноў перастаноўкі: у Менск не прыедзе гурт WANTED. Гурт ERECTUS таксама ня будзе ўдзельнічаць. Замест іх на “Адборышча” выходзяць гурты “Маўзэр Папаніна” і “USPLЁSK”.

Дасылайце свае ідэі ды лінкі для “Начной аБЛОГі”, а таксама любыя іншыя прапановы, тэксты і гукі на электронны адрас NSvaboda@tut.by. Таксама тэлефануйце на менскі аўтаадказьнік 290-39-52 і дасылайце СМС-паведамленьні на нумар 391-22-24
XS
SM
MD
LG