Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія праваабаронцы заступіліся за БХК


Радыё Свабода Буйнейшая расейская праваабарончая арганізацыя – Маскоўская Хэльсынская група – ўзьняла голас у абарону Беларускага Хэльсынскага камітэту ў сувязі з тым, што 23 чэрвеня Вярхоўны суд Беларусі будзе разглядаць пазоў Мін''юста аб прыпыненьні дзейнасьці БХК.

"Гэтая праблема будзе вынесеная на міжнародны ўзровень, і ААН, і АБСЭ будуць ведаць аб сытуацыі з БХК",– заявіла кіраўніца Маскоўскай хэльсынскай групы Людміла Аляксеева.

"І ў Расеі наша праца нялёгкая, але няма ніякага параўнаньня з тым, што адчуваюць праваабаронцы ў Беларусі", – сказала спадарыня Аляксеева. Яна выказала нязгоду з фінансавымі прэтэнзіямі да БХК беларускіх уладаў.

Яе падтрымаў сустаршыня Грамадкай расейска-беларускай праваабарончай камісіі Сяргей Караганаў, які заявіў на адмыслова скліканай прэсавай канфэрэнцыі, што “калі Расея хоча быць вольнай, яна мусіць зьвярнуць увагу на праблему свабоды ў Беларусі”.
XS
SM
MD
LG