Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зацьверджаны працоўны плян будаўніцтва АЭС у Беларусі


Радыё Свабода Урад Беларусі зацьвердзіў працоўны плян будаўніцтва ў Беларусі атамнай электрастанцыі, – паведаміў кіраўнік Нацыянальнай акадэміі Навук Міхаіл Мясьніковіч.

“Да 2010 года мы павінны пачаць будаўніцтва АЭС у Беларусі, да гэтага мы павінны атрымаць згоду МАГАТЭ і адабрэньне міжнароднай супольнасьці”,– цытуе Мясьніковіча Інтэрфакс. Акрамя таго патрэбна распрацаваць і зацьвердзіць 18 унутрыбеларускіх нарматыўных актаў.

Паводле плянаў, урад хоча пабудаваць АЭС да 2015 года. Кошт праекту ацэньваецца ў 2,2 – 2,6 мільярда даляраў. Пляцоўка для АЭС будзе абраная ў Гомельскай ці Магілёўскай абласьцях.
XS
SM
MD
LG