Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад сёньняшняга дня візы ў Латвію для беларусаў – бясплатныя


Радыё Свабода Консульска-візавы аддзел амбасады Латвіі ў Менску сёньня працуе ў звычайным рэжыме, вялікіх чэргаў тут пакуль не заўважана. Супрацоўнікі амбасады паведамілі нашаму радыё, што яны чакаюць павялічэньня ахвотных набыць латвійскую візу з наступнага тыдня.

Як мы ўжо ўчора паведамлялі, урад Латвіі 20 чэрвеня першым з краінаў Эўразьвязу вырашыў зрабіць візы для беларусаў бясплатнымі.

Ініцыятыва зрабіць бясплатныя візы для жыхароў Беларусі зыходзіць ад Эўрапейскага парлямэнту. Яшчэ летась ягоныя дэпутаты заклікалі краіны Эўразьвязу пайсьці на такі крок, каб спрасьціць беларусам перамяшчэньне па Эўропе. І першай на гэты заклік адгукнулася Латвія.

Да сёньняшняга дня аднаразовая віза ў Латвію для грамадзянаў Беларусі каштавала 35 эўра, шматразовая — 70. Летась за выдачу візаў консульскія службы ў Менску й Віцебску прынесьлі бюджэту сваёй дзяржавы больш як паўмільёна эўра.
XS
SM
MD
LG