Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Агляд друку: ці зацікавіць Уладзіміра Пуціна “вайна” ля Баранавічаў?


Радыё Свабода Агляд недзяржаўнага друку за 21 чэрвеня.

Сёньня “Комсомольская правда в Белоруссии” паведамляе, што прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін наведае Беларусь 23 чэрвеня. У Менску ён паўдзельнічае ў паседжаньні кіраўнікоў краінаў, што ўваходзяць у Арганізацыю дамовы аб калектыўнай бясьпецы. Пад пытаньнем застаецца наведваньне Пуціным беларуска-расейскіх вучэньняў пад Баранавічамі. Апошнімі днямі журналісты даведаліся, што візыт Пуціна ў Беларусь можа быць скарочаны.

“Народная воля” ў сьвежым нумары дасьледуе памылкі апазыцыі ў прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі. Суразмоўца выданьня – намесьнік старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Анатоль Ляўковіч мае сваю ацэнку мінулых падзеяў і заклікае дэмакратычныя партыі да кааліцыі.

Колькі ў Беларусі беспрацоўных? Гэта таксама актуальная тэма ў “Народнай волі”. Журналістаў насьцярожыў факт зьяўленьня новага законапраекту “Аб занятасьці насельніцтва”. “Мажліва, людзей бяз працы чакаюць новыя фінансавыя абмежаваньні”, – дапускае незалежнае выданьне.

Як вядома, у адстаўку адпраўленыя двойчы Герой Працы Ўладзімер Бядуля і Герой Працы Іосіф Плаўскі. Пра перамогі ды памылкі гэтых кіраўнікоў вядомых сельскіх гаспадарак піша сёньня “Народная воля” ў артыкуле “За што змагаліся...”

22 чэрвеня будзе ўжо тры гады, як ня стала Васіля Быкава. “Народная воля” пачынае друкаваць фрагмэнты з будучай кнігі Сяргея Шапрана “Васіль Быкаў. Гісторыя жыцьця ў дакумэнтах, публікацыях, успамінах, лістах”.

Сёньня ў Крычаве адбудзецца судовае паседжаньне па факце атрыманьня хабару. У крымінальнай справе фігуруюць некаторыя мясцовыя чыноўнікі. Расказвае журналіст незалежнага выданьня “Вольны горад” Сяргей Няроўны:

(Няроўны: ) “Былога дырэктара крычаўскага рынку падазраюць у атрыманьні хабару – 18-ці тысяч даляраў. Для журналістаў цікава тое, што, паводле відэазапісу, ён казаў: “Давай, бо мне трэба дзяліцца”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG