Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Валянцін Тарас: "Ягоныя станоўчыя героі – гэта ён сам у розных выявах"


Радыё Свабода Валянцін Тарас прымае ўдзел у онлайн-канфэрэнцыі Свабоды, прысьвечанай Васілю Быкаву.

Валянцін Тарас: "У кожнага зь ягоных сяброў свой Васіль Быкаў. І, вядома, кожны бачыў і разумеў яго па-свойму. І па-свойму ацэньваў і як асобу, і як пісьменьніка. То бок, у кожнага з нас ёсьць свае адметныя штрыхі да партрэту Васіля. Я пра "свайго Быкава", збольшага, распавёў у нарысе "Дарога да Васіля", ён быў зьмешчаны ў кнізе "Наш Быкаў", якая выйшла праз год пасьля сьмерці Васіля Ўладзімеравіча. Але многае засталося па-за кадрам і, вядома ж, хочацца ўзгадаць усё да дробязяў. Пакуль што скажу вельмі коратка. Васіль вельмі рэдкі, асабліва ў наш час, прыклад поўнай адпаведнасьці пісьменьніка з прыватнай асобай. Тое, што ён сьцьвярджаў у сваёй творчасьці высокія гуманістычныя ідэалы, маральныя пастуляты, крытэрыі сумленьня, непрыманьне любой маны было ўласьціва яму самому як чалавеку. Вядома, не бяз супярэчнасьцяў, не бяз барацьбы з самім сабой. Крый Божа рабіць зь яго ікону! Усё гэта было яго ўласным, жыцьцёвым крэда. Усе ягоныя станоўчыя героі – гэта ён сам у розных мастацкіх выявах. Вядомыя радкі Пушкіна, што пакуль Апалён не патрабуе ахвяраў ад паэта, ён сярод людзей самы нікчэмны, гэтыя радкі ніяк не дапасуюцца да Васіля".

svaboda.org/forum
XS
SM
MD
LG