Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Джордж Буш: ЗША і Эўразьвяз павінны дапамагчы забясьпечыць свабоду Беларусі


Радыё Свабода "Забясьпечыўшы ўласную свабоду, абавязак Амэрыкі і Эўропы – дапамагчы ў гэтым іншым", – заявіў прэзыдэнт ЗША Джордж Буш учора падчас выступленьня ў Амэрыканскай мараходнай акадэміі ў Кінгз-Пойнт.

Паводле словаў спадара Буша, ЗША і Эўразьвяз "сумесна выконваюць гэты абавязак у Беларусі, дзе падтрымліваюць тых, хто імкнецца пазбавіцца ад апошняй дыктатуры ў Эўропе". Амэрыканскі прэзыдэнт зазначыў, што гэтым жа абавязкам ЗША кіруюцца ў Балканскім рэгіёне, Грузіі і Ўкраіне.
XS
SM
MD
LG