Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сьвятлана Гаеўская: “Франтавікі верылі Быкаву”


Радыё Свабода, Менск Што для Вас галоўнае ў спадчыне Васіля Быкава? Адказаць на гэтае пытаньне мы прапаноўваем слухачам і наведнікам вэб-сайту Свабоды.

Сьвятлана Гаеўская, праграміст (Менск) : "Магу сказаць, што мой бацька Міхаіл Фёдаравіч Гаеўскі, перажыўшы вайну (партызаніў, ваяваў на перадавой, быў вельмі цяжка паранены, што нават меркавалі – “ня выжыве” ), казаў пра Быкава, што ён піша праўду. Можа, гэта для мяне галоўнае".

Выказаць сваё меркаваньне, а таксама задаць пытаньні блізкім да Васіля Быкава асобам – Рыгору Барадуліну, Генадзю Бураўкіну, Зянону Пазьняку, Вінцуку Вячорку, Аляксандру Лукашкуку і Сяргею Навумчыку Вы можаце падчас онлайн-канфэрэнцыі, якая адбываецца на гэтым тыдні: svaboda.org/forum
XS
SM
MD
LG