Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мікалаю Аўтуховічу прад’явілі абноўленае абвінавачаньне


Радыё Свабода Сёньня ў Кастрычніцкім раённым судзе Горадні быў працяг слуханьняў па крымінальнай справе супраць ваўкавыскага прадпрымальніка Мікалая Аўтуховіча. Некалькі папярэдніх разоў яго не прывозілі ў суд з увагі на ягоны стан здароўя, выкліканы працяглай галадоўкай у сьледчым ізалятары гарадзенскай турмы.

У гэты панядзелак Мікалаю Аўтуховічу прад’явілі абноўленае абвінавачаньне. Яго, у прыватнасьці, абвінавачваюць цяпер таксама ў тым, што ён нібыта займаўся прадпрымальніцкай дзейнасьцю без рэгістрацыі або без атрыманьня ліцэнзіі. Дагэтуль яму было прад’яўлена абвінавачаньне ў тым, што ён ухіляўся ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры.

Мікалай Аўтуховіч займаўся ў Ваўкавыску пасажырскімі перавозкамі на таксі. Пасьля прэзыдэнцкага ўказу 2003 году, ён, як прадпрымальнік, мог наймаць толькі трох кіроўцаў. Іншыя ягоныя кіроўцы перайшлі ў фірму “Ніка-транс”, дзе ён іх стаў наймаць. Аднак дзяржаўны абвінаваўца лічыць гэта “незаконнай схемай” работы і лічыць, што Аўтуховіч павінен быў стварыць фірму таксі, а раз ён гэтага не зрабіў, значыцца, не заплаціў усе падаткі.
XS
SM
MD
LG