Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зянон Пазьняк: “Быкаў падняў беларуса над усім сьветам”


Радыё Свабода, Прага Зянон Пазьняк прымае ўдзел у он-лайн канфэрэнцыі Свабоды, прысьвечанай Васілю Быкаву

Зянон Пазьняк: “Васіль Быкаў ёсьць у поўным сэнсе нацыянальны пісьменьнік. Гэта значыць, што ён адлюстроўваў у вобразах нацыянальны тып характару і духа беларуса. І ў лёсе гэтых яго нацыянальных вобразаў адбіўся лёс народа. Быкаў - быў. Ён панаваў на гэтай вышыні. Для мяне важна, што ён падняў беларуса над усім сьветам, і паказаў яго такім, які ён ёсьць. І ў велічы, і ў слабіне. Чытач-беларус бачыць сябе, і робіць свае высновы. Тут яшчэ зазначу: Быкаў-пісьменьнік сусьветнага ўзроўню, які стаяў вышэй над усімі сучаснымі пісьменьнікамі. Іншым гэта цяжка зразумець, таму што Быкаў - беларускі пісьменьнік, а беларуская нацыя - у заняпадзе. 200 гадоў яна існавала пад акупацыяй, і іншым людзям (а яшчэ больш і сваім) цяжка перамагчы стэрэатып невядомасьці народа і незнаёмства з яго культурай. Я лічу, што Быкаў недасягальны для глыбокага зразуменьня ў заходнім грамадзтве. Ён для іх занадта самабытны, занадта здаровы і занадта вялікі”

Свае пытаньні Зянону Пазьняку, а таксама іншым удзельнікам он-лайн канфэрэнцыі пра жыцьцё і творчасьць Васіля Быкава Вы можаце задаць на форуме. Наш Васіль Быкаў
XS
SM
MD
LG