Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Дзеяслоў” надрукуе невядомую раней аповесьць Васіля Быкава “Бліндаж”


Радыё Свабода Жонка Васіля Быкава Ірына Міхайлаўна перадала для друку ў часопісе “Дзеяслоў” аўтарскі рукапіс аповесьці “Бліндаж”.

Пра гэты твор Радыё Свабода распавёў старшыня Саюзу беларускіх пісьменьнікаў Алесь Пашкевіч:

(Пашкевіч: ) “Аповесьць напісаная ў 1987 годзе. Гэта машынапіс на 77 аркушах. Відавочна, што Васіль Уладзімеравіч некалькі разоў вычытваў тэкст і выпраўляў стылістыку. Маюцца пазнакі, зробленыя рукою Васіля Ўладзімеравіча, — алоўкамі й стрыжнямі розных колераў. Гэтая аповесьць абавязкова ўвойдзе ў поўны збор твораў Васіля Ўладзімеравіча, але спачатку яе надрукуе часопіс “Дзеяслоў” у сваім верасьнёўскім нумары. Цяпер мы рыхтуем гэтую публікацыю разам з камэнтарамі”.

Паводле Алеся Пашкевіча, аповесьць “Бліндаж” апавядае пра парэзаную франтавымі акопамі беларускую вёску. Мясцовая жанчына апякуецца і сьляпым чырвонаармейцам, і параненым дэзэртэрам-нацыстам, і паліцаем.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG