Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня народнаму пісьменьніку Васілю Быкаву споўнілася б 82 гады


Іна Студзінская, Менск А 16-й гадзіне ў Менску на Ўсходніх могілках сябры, родныя, блізкія, прыхільнікі таленту Быкава зьбяруцца, каб памянуць, ускласьці кветкі. Асноўныя імпрэзы з нагоды дня нараджэньня Быкава адбыліся ўчора ў Віцебску і на радзіме пісьменьніка, у вёсцы Бычкі на Вушаччыне.

У Віцебску, у гарадзкім парку культуры, адбылося вялікае літаратурнае сьвята, прысьвечанае дню нараджэньня Васіля Быкава. Імпрэза была арганізаваная віцебскім абласным аддзяленьнем Таварыства беларускай мовы, Саюзам беларускіх пісьменьнікаў. У ёй бралі ўдзел лідэр аб''яднанай апазыцыі Аляксандар Мілінкевіч, барды Віктар Шалкевіч, Лера Сом. Расказвае адзін з арганізатараў імпрэзы Барыс Пятровіч:

(Пятровіч: ) “На сустрэчу прыехалі зь Менску пісьменьнікі Сяргей Законьнікаў, Анатоль Вярцінскі, Уладзімер Някляеў, Анатоль Кудравец, Алесь Пашкевіч. Прысутнічалі таксама пісьменьнікі зь віцебскага аддзяленьня Саюзу. Пераможцам конкурсу сачыненьняў, прысьвечаных Васілю Быкаву, уручалі падарункі, кнігі з аўтографамі пісьменьнікаў. Пасьля гэтага мы наведалі літаратурны музэй, дзе наладжаная экспазыцыя, прысьвечаная Васілю Быкаву. І тут адбылася цікавая такая рэч: на мачце, каля музэю, каля летняга амфітэатру, дзе праходзяць фэстывалі, зьявіўся бел-чырвона-белы сьцяг”.

Праўда, бел-чырвона-белы сьцяг лунаў над Віцебскам нядоўга, яго хутка зьнялі і затрымалі нават тых, хто фатаграфаваў сьцяг – маці Паўла Севярынца Тацяну і фотакарэспандэнта газэты “Витебский курьер” Сяргея Серабра.

Пасьля Віцебску літаратары і Ірына Міхайлаўна Быкава наведалі малую радзіму славутага пісьменьніка – вёску Бычкі, што на Вушаччыне. Ірына Міхайлаўна Быкава ўзрушаная паездкай на Віцебшчыну:

(Быкава: ) “Была вельмі хвалюючая сустрэча, шмат людзей, зацікаўленых, сардэчных, усё было вельмі добра. Прынялі ў Саюз беларускіх пісьменьнікаў маладых віцебскіх пісьменьнікаў. Віктар Шалкевіч выступаў потым зь вялікім посьпехам”.

На жаль, сёлета ў Менску нават літаратурную вечарыну, прысьвечаную славутаму беларускаму пісьменьніку, гонару нацыі правесьці няма дзе – Дом літаратара адабраны Адміністрацыяй прэзыдэнта. Таму родныя, блізкія, удзячныя чытачы Васіля Быкава зьбяруцца сёньня а 16-й каля помніка-валуна на Ўсходніх могілках сталіцы.

Гл. таксама: Наступная онлайн-канфэрэнцыя – на тэму "Наш Васіль Быкаў" Невядомы Быкаў. Сто малюнкаў пісьменьніка -- упершыню жывапіс Невядомы Быкаў. Сто малюнкаў пісьменьніка. Менск, жывапіс Невядомы Быкаў. Сто малюнкаў пісьменьніка. Хэльсынкі, ч. 1. Невядомы Быкаў. Сто малюнкаў пісьменьніка. Хэльсынкі, ч. 2. Невядомы Быкаў. Сто малюнкаў пісьменьніка. Хэльсынкі, ч. 3. Невядомы Быкаў. Сто малюнкаў пісьменьніка. Хэльсынкі, ч. 4. Невядомы Быкаў. Сто малюнкаў пісьменьніка. Прага, ч. 1. Невядомы Быкаў. Сто малюнкаў пісьменьніка. Прага, ч. 2. Віцебск адзначыў угодкі Васіля Быкава
XS
SM
MD
LG