Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Усе 10 актывістаў "Маладога фронту" спынілі галадоўку


Радыё Свабода Апошнія 10 актывістаў "Маладога Фронту" спынілі галадоўку. Яна працягвалася з 29 траўня на знак пратэсту супраць крымінальнага перасьледу актывістаў гэтай моладзевай арганізацыі. Як сказаў адзін з галадоўнікаў, лідэр "Маладога Фронту" Зьміцер Дашкевіч, ён і ягоныя сябры былі вымушаныя спыніць галадоўку з-за рэзкага пагаршэньня стану здароўя некаторых галадоўнікаў, асабліва дзяўчат.

Пры гэтым Зьміцер Дашкнвіч адзначыў, што, спыняючы галадоўку, яны не спыняюць барацьбу за вызваленьне палітвязьняў і спыненьне крымінальнага перасьледу актывістаў "Маладога Фронту".
XS
SM
MD
LG