Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Невядомы Быкаў. Сто малюнкаў пісьменьніка. Хэльсынкі, ч. 1.


Радыё Свабода У пачатку 1998 году Васіль Быкаў прыняў запрашэньне Фінскага ПЭН-цэнтру. Некалькі вясновых тыдняў ён разам з жонкай Ірынай Міхайлаўнай правёў у Швэцыі, а ў чэрвені Быкавы пераехалі ў Фінляндыю, Хэльсынкі.

Зь ліста Васіля Быкава з Хэльсынкаў да Сяргея Навумчыка ў Нью-Ёрк, 7 ліпеня 1998 г. : “Цяпер пра мае справы. Што і казаць, тут рай бытавы: і паветра, і вада, і хлеб. Выдатныя ўмовы, тыя, якія завуць творчымі. У чэрвені напісаў аповесьць, праўда, невялічкую, і вось цяпер думаю, што зь ёй рабіць? Канешне, у “Полымі”, магчыма, надрукуюць (пакуль там стары рэдактар, які, аднак, трымаецца на валаску). Але што далей?....Я цяпер да сваіх пісаньняў адношуся надта індыфэрэнтна. Надрукуюць – добра, не надрукуюць – таксама не трагедыя. І нават не драма. Хаця што-нішто напісаць яшчэ хочацца. Ёсьць такі сьверб. Пра справы на радзіме Вы, мабыць, ведаеце. Хоць і далей ад яе, чым я. Я ж у асноўным чэрпаю сваю інфармацыю са “Свабоды”, на якой чую галасы Ваш, Галі, Зянона, Сашы, Сяржука (маюцца на ўвазе Галіна Навумчык, Зянон Пазьняк, Аляксандр Лукашук, Сяржук Сокалаў-Воюш – рэд.), якія мяне цешаць тут, не даюць зьнябыцца ў адзіноце. А ўвогуле, канешне, настальгічны сум часам накочвае. Ну, але ня мне Вам пра гэта пісаць…”

Ірына Міхайлаўна прыгадвае, што спачатку ў іх не было добрага фотаапарату -- і Васіль Уладзімеравіч фіксаваў падзеі з дапамогай асадкі. Кватэра, прэсавая канфэрэнцыя, нават заяц, які бегаў у двары – гэта і іншае магло быць намалявана ў невялічкіх нататніках. Часьцей малюнкі выкананыя блакітным стрыжнем, некаторыя – чорным стрыжнем ці алоўкам.


Дом


Кватэра


Заяц


Госьць


Прэсавая канфэрэнцыя


Бутэлькі


Бутэлечнік


Швэдзкі стол


Возера


Качкі


Кіно


Канун абвала расейскага рубля


Астма


Пэн-клюб


"Апошняя кропка - "Ваўчыная яма"
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG