Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманых удзельнікаў флэш-мобу ў Магілёве пасьля допыту адпусьцілі


Радыё Свабода, Магілёў Флэш-моб на Савецкай плошчы ў Магілёве, арганізаваны маладзёвымі актывістамі, быў разагнаны міліцыянтамі. Па сканчэньні акцыі міліцэйскі нарад зьняволіў Паўла Вусава ды Марыну Цьвяткову.

Затрыманыя разагнанага флэш-мобу: лідэр рэгіянальнай арганізацыі партыі БНФ Рыгор Кастусёў, актывіст АГП Ірына Качарова, Сяргей Стральцоў, а таксама Ганна Ільіна ды Натальля Палякова цягам трох гадзінаў давалі паказаньні ў Ленінскім РАЎС Магілёва. Туды ж даставілі пазьней зьняволеных Паўла Вусава ды Марыну Цьвяткову.

Рыгор Кастусёў, па сваім вызваленьні паведаміў, што дапытвалі міліцыянты кожнага ў асобным пакоі. На кожнага затрыманага былі свае сьведкі. Спадар Кастусёў кажа, што ўсіх адпусьцяць, аднак дадае, што на наступным тыдні могуць атрымаюць позвы ў суд. Усім будзе інкрымінавацца парушэньне правапарадку шляхам засьмечваньне грамадзкага месца.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG