Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Варшаве адбыўся гэпэнінг ля расейскай амбасады (фота)


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава У Варшаве каля 30 чалавек арганізавалі гэпэнінг каля расейскай амбасады. Частка прысутных, падзяліўшыся на дзьве групы – адны ў масках з выявай А.Лукашэнкі, а другія – У.Пуціна, пад музыку “Эй, ухнем” перацягвалі вяроўку, зачэпленую з двух бакоў за чалавека ў кашульцы з надпісам “Беларусь”. “Беларусь”, аднак не паддалася і ў выніку перакінула іх усіх.

Прысутныя ўшанавалі хвілінай маўчаньня памяць зьніклых беларускіх палітыкаў,заявілі пра неабходнасьць спыненьня Расеяй падтрымкі беларускага рэжыму, а потым пад гітару сьпявалі беларускія песьні.

У Любліне мэр гораду Анджэй Прушкоўкі ў гонар Дня салідарнасьці запрапанаваў на дзень павесіць на будынку гарадзкой Ратушы бел-чырвона-белы сьцяг.

Абедзьве акцыі былі арганізаваныя сябрамі Зьвязу на карысьць дэмакратыі ў Беларусі.









Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG