Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманьні ў Магілёве пад час флэш-мобу да Дня салідарнасьці


Радыё Свабода, Магілёў У Магілёве ў часе правядзеньня флэш-мобу, прысьвечанага чарговаму Дню салідарнасьці, затрыманы: лідэр рэгіянальнай арганізацыі партыі БНФ Рыгор Кастусёў, актывісты АГП Сяргей Стральцоў, Ірына Качарова, а таксама моладзевыя актывісты Кацярына Ільіна, Натальля Падольская. Іхнае месца знаходжаньня невядомае.

На месца правядзеньня акцыі было сьцягнута пяць нарадаў міліцыі – прынамсі, такое распараджэньне па рацыі перадаў намесьнік начальніка абласнога ўпраўленьня ўнутраных спраў палкоўнік Алёнашкін, які кіраваў затрыманьнем. Ён жа загадаў сваім падначаленым згасіць усе запаленыя сьвечкі. Таго ж ён намагаўся запатрабаваць і ад удзельнікаў акцыі, пры адмове іх тут жа затрымлівалі.
XS
SM
MD
LG