Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бэрліне стартавала акцыя салідарнасьці зь Беларусьсю


Радыё Свабода Арганізатары акцыі, сябры моладзевага крыла нямецкіх зялёных "Зялёная моладзь", выступілі зь ініцыятывай стварыць ва ўнівэрсытэтах Нямеччыны найменей 20 месцаў для тых беларускіх студэнтаў, якія выключаныя зь беларускіх ВНУ паводле палітычных матываў.

Адна зь ініцыятарак акцыі Ана Гавацыні паведаміла Свабодзе:

(Гавацыні: ) "Нашая мэта – сабраць як мага болей грошай для вучобы беларускіх студэнтаў у нямецкіх унівэрсытэтах. Праект разьлічаны на два сэмэстры і пачнецца сёлета ў кастрычніку. Да збору сродкаў падключыліся іншыя нямецкія рухі і арганізацыі. Такім чынам, мы хочам выказаць сваю салідарнасьць з дэмакратычным студэнцтвам апошняй эўрапейскай дыктатуры. Магчыма, нам удасца сабраць грошы і на большы чым два сэмэстры тэрмін".

Паводле Аны Гавацыні, ужо ўдалося знайсьці сродкі для фінансаваньня вучобы пяці беларускіх студэнтаў.

Акцыю маладых нямецкіх зялёных падтрымалі іхныя старэйшыя сябры па партыі – дэпутаткі Бундэстагу Марылюізэ Бэк, Элізабэт Шродтэр, а таксама кіраўнічка рабочай групы Бундэстагу па Беларусі, сацыял-дэмакратка Ута Цапф ды іншыя.
XS
SM
MD
LG