Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сваякі зьніклых напісалі акрыты ліст у Раду правоў чалавека ААН


Радыё Свабода Прадстаўнікі сем''яў, члены якіх зьніклі, склалі акрыты ліст у Раду правоў чалавека ААН. Яны выказваюць надзею, што на сваёй сэсіі, якая пачынаецца 19 чэрвеня, Рада правоў чалавека прыме Канвэнцыю абароны ўсіх людзей ад гвалтоўных зьнікненьняў.

Тэкст праекту Канвэнцыі ўжо зьявіўся на сайце камісіі ААН. У першым артыкуле, у прыватнасьці, гаворыцца: “Ніхто ня можа быць аб’ектам гвалтоўнага зьнікненьня. Ніякія выключныя абставіны, якімі б яны ні былі – ні вайна, ні пагроза вайны, унутраная палітычная нестабільнасьць ці любое іншае надзвычайнае становішча, – ня могуць служыць апраўданьнем гвалтоўнага зьнікненьня”.

Нагадаем, што ў стабільнай Беларусі на працягу апошніх гадоў бясьсьледна зьніклі вядомыя палітыкі, былы міністар і журналіст.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG