Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка назваў Леніна і Сталіна “сымбалямі нашага народа”


Радыё Свабода Аляксандр Лукашэнка ў часе наведваньня адкрыцьця Нацыянальнай бібліятэкі заявіў, што доўгі час яго ўлюбёным заняткам было чытаньне гістарычнай літаратуры, але сёньня ён ад гэтага вымушаны адмовіцца “з прычыны фальсыфікацыі гістарычных фактаў і ролі асобаў у гісторыі”. Лукашэнка заявіў, што “да прыкладу, пра кіраўнікоў дзяржаваў, гістарычных асобаў сёньня напісана 80 працэнтаў маны”.

Ён заявіў: “Тое, што я ведаю пра савецкіх кіраўнікоў, пачынаючы ад Леніна, Сталіна і да цяперашніх кіраўнікоў, сёньня мана дасягае да 100 працэнтаў”.

Паводле словаў кіраўніка Беларусі, “нам навязваюць, каб мы забыліся ўсё вялікае, тое, што зрабілі гэтыя людзі, а гэта ж – сымбалі нашага народа”.

Лукашэнка сказаў: “Ня варта было б забываць гэтых лідэраў і рабіць зь іх ідыётаў”. Ён таксама выказаў меркаваньне, што “факты фальсыфікуюцца паводле жаданьня многіх з тых, хто сёньня знаходзіцца пры ўладзе”.

Як паведаміла агенцтва Інтэрфакс, Лукашэнка таксама замовіў новае выданьне падручніка “Гісторыя Беларусі”, заявіўшы пры гэтым, што “ў гэтай сфэры ў свой час” “занадта шмат нахамуталі і ўгробілі”. “А нам сёньня патрэбная праўда, таму што яна ўзвышае наш народ”, – заявіў Лукашэнка.
XS
SM
MD
LG