Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Жодзіне затрымалі трох моладзевых актывістаў


Радыё Свабода У Жодзіне сёньня былі затрыманыя трое актывістаў моладзевага дэмакратычнага руху – Сяржук Гудзілін, Павал Каранюхін і Дзяніс Чэркас.

Як паведаміў Радыё Свабода мясцовы актывіст гэтага руху Павал Красоўскі, яны бралі ўдзел у флэш-мобе “Прамень Свабоды” ля будынку Жодзінскага гарвыканкаму. Моладзь пускала ў вокны мясцовых чыноўнікаў сонечныя “зайчыкі”.
XS
SM
MD
LG