Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Аўтуховіча зноў не прывезьлі ў суд


Радыё Свабода Сёньня зноў не адбылося судовае паседжаньне па крымінальнай справе прадпрымальніка Мікалая Аўтуховіча. Яго, як і ўчора, не прывезьлі з турмы, а судзьдзя Кастрычніцкага раённага суду Горадні Мікалай Рачынскі зачытаў даведку ад турэмнага мэдыка аб тым, што пасудны ў гэты дзень ня можа ўдзельнічаць у працэсе. Наступнае паседжаньне прызначана на панядзелак.

Прадпрымальніка абвінавачваюць у тым, што ён не заплаціў усе падаткі, чым нанёс буйныя страты для бюджэту. Ён віны не прызнае, спасылаецца на тое, што працаваў адкрыта і сваіх прыбыткаў не хаваў.
XS
SM
MD
LG