Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці ведаюць людзі пра Дзень беларускай салідарнасьці?


Галіна Абакунчык, Менск Акцыя ў Дзень беларускай салідарнасьці 16 чэрвеня пройдзе каля амбасады Расейскай фэдэрацыі ў Менску. Актывісты руху заклікаюць прыйсьці да будынку амбасады з запаленымі сьвечкамі, каб заклікаць расейскія ўлады спыніць падтрымку недэмакратычнага кіраўніцтва Беларусі. Гэтаксама а 20-й гадзіне вечара на знак салідарнасьці грамадзяне запаляць сьвечкі ў вокнах сваіх кватэраў. Ці ведаюць людзі пра Дзень беларускай салідарнасьці?

(Карэспандэнтка: ) “Ці ведаеце вы пра Дзень беларускай салідарнасьці, які праводзіцца 16 чысла кожнага месяца, й як ставіцеся да гэтай акцыі?”

(Спадар: ) “Ведаеце, я ў палітыцы чалавек нэўтральны. Мне што ёсьць гэты дзень, што няма – усё роўна. Я і ня за, й ня супраць”.

(Юнак: ) “Дзень салідарнасьці? Ну, канечне, ведаю. Я лічу, што насамрэч гэта трэба. У гэты дзень народ выказваецца за тое, што ён разам. Гэта дазваляе падтрымліваць адно аднаго”.

(Юначка: ) “Так, я чула пра гэта. SMS рассылалі наконт гэтага дня. Але я гэтага не падтрымліваю, нават жаданьня такога не было”.

(Карэспандэнтка: ) “Ці вы чулі пра гэта й што думаеце?

(Спадарыня: ) “Не, ня чула. Дрэнна, што нас такое ў палітыцы адбываецца, а таму людзі павінныя выказваць салідарнасьць”.

(Спадар: ) “Усе маюць права на свае меркаваньні. І калі б дзяржава ўмешвалася ў такія справы, то гэта было б ня правільна”.

(Юнак: ) “Так, я ведаю пра гэта, але ведаю толькі паводле абвестак, якія распаўсюджваюцца. Але я ня веру таму, што вельмі вялікая колькасьць нашага насельніцтва Менску, ў тым ліку я, гэта падтрымлівае. Маё стаўленьне да гэтага проста ніякае”.

(Юнак: ) “Мне прыходзіла SMS – выключыць сьвятло й запаліць сьвечку. Я ў гэтым ня ўдзельнічаю, але думаю, што гэта добрая ідэя. Я – за, канечне”.

(Спадар: ) “Ведаеце, гэта піяр, звычайны піяр. Салідарнасьць, на мой погляд, гэта ня сьвечкі й ня выхад на вуліцу. Гэта рэальная праца для сваёй Айчыны”.

(Юнак: ) “Лічу, што калі нельга адкрыта ў нашай краіне нешта выказваць, то хоць на ўзроўні самасьвядомасьці”.

(Юначка: ) “Пра Дзень салідарнасьці чула й думаю, што гэта вельмі добрая зьява для нашай краіны, бо на сёньняшні дзень народу патрэбна быць разам і адстойваць сваю нацыю, свае правы, сваю мову й сваю культуру. І ўвогуле, мы павінны аб’яднацца, каб Беларусь засталася жыць”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG