Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадстаўнікоў апазыцыі не пусьцілі на сэсію Берасьцейскага гарсавету


Радыё Свабода, Берасьце Старшыня Берасьцейскай абласной арганізацыі АГП Сьцяпан Навасельчан і актывістка БСДП (Грамада) Ганна Канюс сёньня ня здолелі трапіць у залю, дзе на чарговую сэсію сабраліся дэпутаты гарадзкога савету.

Прадстаўнікі апазыцыйных партыяў мелі намер прысутнічаць на сэсіі, дзе абмяркоўваліся пытаньні, зьвязаныя з працай мясцовага прадпрыемства “Вадаканал”. Аднак перад пачаткам паседжаньня старшыня гарадзкога савету дэпутатаў Надзея Яшчук заявіла, што спадару Навасельчану і спадарыні Канюс ня варта прысутнічаць у залі, бо яны “не валодаюць пытаньнем, якое будзе абмяркоўвацца”.

Пасьля гэтага спадарыня Яшчук паставіла на галасаваньне пытаньне наконт прысутнасьці ў залі актывістаў апазыцыі. Дэпутаты падтрымалі старшыню, у выніку чаго Сьцяпану Навасельчану і Ганьне Канюс адмовілі ў магчымасьці прысутнічаць на сэсіі Берасьцейскага гарадзкога савету.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG