Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўтуховіча на суд не прывезьлі – у яго панізіўся ціск


Радыё Свабода Сёньня меўся быць працяг працэсу па крымінальнай справе Мікалая Аўтуховіча, аднак яго не прывезьлі з турмы ў Кастрычніцкі раённы суд Горадні.

Судзьдзя Мікалай Рачынскі прачытаў заяву Аўтуховіча, які пісьмова выказаў жаданьне ўдзельнічаць у судовым разборы, і даведку ад турэмнага мэдыка, паводле якой яму зноўку можна браць удзел у працэсе. Аднак сёньня Аўтуховіча ў суд не прывезьлі, бо ў яго панізіўся ціск і яму паставілі кропельніцу. Працяг суду прызначаны на заўтра.
XS
SM
MD
LG