Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як гарадзенцы хацелі б ушанаваць гісторыю Беларусі ў сваім горадзе?


Міхал Карневіч, Горадня Апытаньне "Свабоды".

(Спадар: ) “Я б, напрыклад, калі б меў такую магчымасьць, то перайменаваў бы тыя вуліцы, якія названы імёнамі не зьвязанымі ні з гісторыяй нашага горада, ні Беларусі. Трэба паставіць помнікі людзям, якія зрабілі найбольшы ўклад у нашую гісторыю: славутым ваярам, асьветнікам, навукоўцам”.

(Карэспандэнт: ) “А каму, напрыклад?”

(Спадар: ) “Марціну Пачабуту-Адляніцкаму, братам Урублеўскім, цудоўны пісьменьнік Аляксей Карпюк, Васіль Быкаў, які пражыў у нас большую частку жыцьця, а мы дагэтуль ня маем назвы вуліцы і помніка, нават шыльды”.

(Дзяўчына: ) “Вацлаў Ластоўскі і Ігнатоўскі. Няхай будзе так”.

(Карэспандэнт: ) “І як бы вы ўшанавалі іх памяць?”

(Дзяўчына: ) “Я паставіла б ім добрыя помнікі”.

(Хлопец: ) “Я паставіў бы помнік Вітаўту?”

(Карэспандэнт: ) “А чаму менавіта Вітаўту?”

(Хлопец: ) “Таму што ён быў сапраўдным чалавекам і заслугоўвае гэтага”.

(Дзяўчына: ) “Можна паставіць помнік Васілю Быкаву, а можна ў належны стан прывесьці Барысаглебскую царкву, каб да яе прыходзіла як мага больш людзей, цікавілася нашай гісторыяй”.

(Спадарыня: ) “Узгадайце таго самага Васіля Быкава, які жыў у нашым горадзе і быў родным чалавекам Горадні”.

(Спадарыня: ) “Трэба хоць захаваць тое, што ёсьць у горадзе, а то і так мала чаго засталося”.

(Дзяўчына: ) “Я лічу, што ў нас вельмі мала помнікаў пісьменьнікам. Трэба ўшанаваць беларускую літаратуру, бо менавіта яна разьвівала нашу гісторыю”.

(Спадарыня: ) “Трэба паставіць помнік Скарыну”.

(Спадарыня: ) “Таму ж Каліноўскаму і чаму не…”

(Дзяўчына: ) “Я думаю, трэба прыбраць з плошчы помнік Леніну і паставіць камусьці сапраўднаму, хто змагаўся за незалежнасьць Беларусі”.
XS
SM
MD
LG