Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Хіба не можа кожны наш літаратар мець уласны творчы план і гэты план арганічна ўвязаць з агульным будаўніцтвам у краіне” (1946)


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Што пісалі беларускія газэты мінулых гадоў 15 чэрвеня.

“ЛіМ”, 1946 год. Міхась Лынькоў:

“Мы ведалі ў сваім асяроддзі такіх пісьменьнікаў, як Кузьма Чорны, які падпарадкаваў працу свайму пэўнаму плану і заўсёды намагаўся выконваць гэты план. Хіба не можа кожны наш літаратар мець уласны творчы план і гэты план арганічна ўвязаць з агульным будаўніцтвам у краіне, з тымі задачамі, якія ставіць перад намі народ”.

“Советская Белоруссия”, 1966 год:

“У саўгасе “Вялікае Мажэйкава” Міністэрства аховы здароўя СССР пачаўся масавы збор аптэчнага рамонку. Гаспадарка дашле цяпер мэдычным установам краіны амаль на 20 працэнтаў больш гэтай зёлкі, чым летась. Гонарам “фабрыкі здароўя” зьяўляецца жэньшэнь. Ён культывуецца тут ужо дзевяць гадоў. Цягам гэтага году калектыў забавязаўся даць спэцыялізаваным гаспадаркам краіны ў паўтара разу больш насеньня кораню жыцьця, чым вызначана плянам. У саўгасе растуць цяпер 16 відаў зёлак”.

“Народная Воля”, 1996 год. Сямён Букчын:

“…тое, што было не па сілах сакратарам ЦК… за нейкі месяц стварыў прэзыдэнт Лукашэнка. А яшчэ кажуць, што ён запусьціць нічога ня здольны! Ды што там заводы! Лукашэнка стварыў у Беларусі рух супраціву. Цяпер у нас, як у французаў у гады вайны, маецца ўласны Рэзыстанс. І трэба маліць Бога, каб у бліжэйшыя гады з Лукашэнкам нічога не здарылася. Бо ён і толькі ён цяпер з аморфнага, анэкдатычна талерантнага насельніцтва лепіць народ, пасьля чаго, глядзіш, і нацыя пачне фармавацца”.
XS
SM
MD
LG