Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Непаўнагадовых салігорцаў выпусьцілі зь міліцыі


Севярын Квяткоўскі, Менск Школьнікі Ільля ды Іван Шылы – на волі. За кратамі застаецца моладзевы актывіст Аляксей Валабуеў. Трох хлопцаў затрымалі перад адміністратыўным будынкам прадпрыемcтва “Беларуськалій” у цэнтры Салігорску.

Актывісты трымалі ў рукох плякат з надпісам “Набудзь соль – памажы “Белкалію”. Хлопцы прапаноўвалі мінакам набыць харчовую соль, набытую ў краме. Тым самым яны прыцягвалі ўвагу грамадзкасьці да эканамічных праблемаў галоўнага салігорскага прадпрыемства, якое другі дзень стаіць без працы.

Паводле Івана Шылы, паколькі Аляксей Валабуеў ужо паўнагадовы, то ноч мае правесьці ў міліцэйскім пастарунку, а 15 чэрвеня мусіць адбыцца суд над актывістам. Аляксея Валабуева вінавацяць у хуліганстве.
XS
SM
MD
LG