Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы выдавец "Местной газеты" папрасіў прытулку ва Ўкраіне


Радыё Свабода Беларускі журналіст Андрэй Шантаровіч папрасіў палітычнага прытулку ва Ўкраіне. Сам журналіст, заснавальнік і выдавец “Местной газеты”, якая выходзіла ў Ваўкавыску, пацьвердзіў гэта ў размове з нашым карэспандэнтам.

(Шантаровіч: ) "Мне прыйшлося выехаць з краіны 27 сакавіка пасьля выбараў прэзыдэнта Беларусі. Мне прыйшлося гэта зрабіць, бо, калі я буду знаходзіцца ў Беларусі, існуе пагроза майму жыцьцю".

Мы папрасілі журналіста ўдакладніць, якога роду пагрозы ён атрымліваў:

(Шантаровіч: ) "Калі 18 сакавіка мяне прэвэнтыўна арыштавалі перад выбарамі і асудзілі мяне на трое сутак адміністрацыйнага арышту, я знаходзіўся ў ваўкавыскім КПЗ, са мной размаўлялі розныя людзі, якія проста казалі, калі я буду працягваць паводзіць сябе гэтаксама і далей, то наступны арышт блізкі і гэта будзе крымінальная справа".

Андрэй Шантаровіч лічыць, што перасьлед яго, як журналіста, а таксама “Местной газеты”, якая неаднаразовы зьведвала перашкоды ў выхадзе і распаўсюдзе, зьвязаны з шэрагам расьсьледаваньняў фактаў карупцыі ў кіраўніцтве Ваўкавыскага раёну.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG