Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску адбыўся флэш-моб у падтрымку галадоўнікаў (фота)


Любоў Лунёва, Менск Каля 30 чалавек сабраліся ўчора на прыступках каля гандлёвага дому на Нямізе. Яны трымалі ў руках талеркі, на якіх было напісана "Галадоўка". Маладыя людзі тлумачылі мінакам, што гэта акцыя падтрымкі галадоўнікаў, якія патрабуюць спыніць перасьлед моладзі а таксама вызваліць палітвязьняў.

Мінакі даволі добразычліва ставіліся да флэш-мобу, але супрацоўнікі міліцыі не пасьпелі на гэтую акцыю, тая цягнулася літаральна 10 хвілінаў. Аднак журналісты заўважылі, што большасьць спэцназаўцаў былі ў самім гандлёвым доме. Такім чынам, акцыя скончылася без затрыманьняў.







XS
SM
MD
LG