Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бэнэдыкт XVI звольніў кардынала Казімера Сьвёнтка


Радыё Свабода Як паведамілі ў Менскай курыі Беларускага каталіцкага касьцёла, папа рымскі Бэнэдыкт XVI звольніў з пасады кіраўніка Беларускага каталіцкага касьцёлу Казімера Сьвёнтка.

Сёньня ўвечары адбылося паседжаньне вышэйшага кіраўніцтва беларускага касьцёла, на якім старшынём Канфэрэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі абраны гарадзенскі біскуп Аляксандар Кашкевіч.

Казімеру Сьвёнтку 91 год. Пасьля далучэньня Заходняй Беларусі да БССР 26 верасьня 1939 году ён быў арыштаваны за "шпіянаж" і асуджаны на сьмерць, трапіў у Берасьцейскую турму. Пасьля акупацыі Берасьця нямецкімі войскамі ў ходзе Другой сусьветнай у чэрвені 1941 Сьвёнтак быў вызвалены, вярнуўся да сваіх парафіянаў у Пружаны й застаўся зь імі пасьля зыходу немцаў. Ізноў стаў ахвярай сталінскіх рэпрэсій ў сьнежні 1944 году – яго арыштавалі і засудзілі на 10 гадоў лягераў. Адбываў тэрмін у Комі АССР і Сыбіры.

У чэрвені 1954 года Сьвёнтак вярнуўся ў Беларусь, стала асеў у Пінску.

У 1991 Сьвёнтак стаў арцыбіскупам, а ў 1994 Папа Рымскі Ян Павал II надаў яму годнасьць кардынала — першага ў Беларусі пасьля 1798 году. 27 верасьня 2004 Папа Рымскі Ян Павал II уручыў яму прэмію «Fidei testis» («Сьведка веры»), прысуджаную Інстытутам Папы Паўла VI з гораду Брэцыя (Італія).
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG