Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мытнікі могуць канфіскаваць літоўскі самалёт


Алег Грузьдзіловіч, Менск Паводле супрацоўніцы амбасады Літвы ў Беларусі Крысьціны Паканітэ, літоўскі лётчык Тадас Блажавічус і ягоная сястра Індрэ Блажавічутэ 14 чэрвеня ў другой палове дня вярнуліся на радзіму.

Напярэдадні літоўскія грамадзяне сплацілі 4 мільёны 650 тысяч рублёў штрафу кожны за незаконнае перасячэньне беларускай мяжы.

Самалёт, якім яны прыляцелі ў Беларусь, перададзены ў Мытны камітэт — ня выключана, што яго сканфіскуюць, паведамілі ў Памежным камітэце Беларусі.

Нагадаем, 6 чэрвеня лёгкаматорны літоўскі самалёт зь пілётам і пасажыркай на борце несанкцыянавана прыляцеў у Беларусь. На перахоп самалёта выслалі беларускі вайсковы штурмавік Су-25 з авіябазы ў Лідзе. Літоўскага лётчыка прымусілі прызямліцца ў Лідзе, да 14 чэрвеня яго трымалі пад вартай. Ужо ў першым тлумачэньні Тадас Блажавічус паведаміў, што заляцеў у Беларусь памылкова.
XS
SM
MD
LG