Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што думаюць беларусы пра магчымы трэці тэрмін Пуціна?


Радыё Свабода У выпадку, калі расейскі прэзыдэнт Пуцін застанецца кіраваць краінай на трэці тэрмін, як гэта адаб’ецца на стасунках Расеі зь Беларусьсю? – такое пытаньне задавала мінакам на вуліцах Менску карэспандэнтка "Свабоды".

(Карэспандэнтка: ) “Калі Пуцін застанецца прэзыдэнтам на трэці тэрмін, як гэта адаб’ецца на стасунках Расеі зь Беларусьсю?”

(Спадар: ) “Шчыра кажучы, ня ведаю. Хутчэй за ўсё, працягнецца змаганьне гэтых двух людзей, якія нацэльваюцца і на трэці, і на чацьверты тэрмін, так што без камэнтароў... Далей, я думаю, будзе эскаляцыя напружанасьці паміж Беларусьсю і Расеяй”.

(Хлопец: ) “Пуцін ніколі ня пойдзе на трэці тэрмін, таму што ён не зьбіраецца парушаць Канстытуцыю і заканадаўства Расейскай Фэдэрацыі”.

(Спадар: ) “Я думаю, адаб’ецца. Будзе спроба інкарпарацыі”.

(Спадарыня: ) “Я так далёка ад палітыкі, што не магу вам сказаць”.

(Дзяўчына: ) “Я лічу, не. А чаму — ня ведаю”.

(Спадар: ) “Я лічу, што мяняць палітыку проста няма сэнсу. У нас добрыя дачыненьні. Я думаю, дзьве незалежныя дзяржавы будуць існаваць і далей”.

(Карэспандэнтка: ) “У выпадку, калі Пуцін застанецца на трэці прэзыдэнцкі тэрмін, ці адаб’ецца гэта на кантактах Беларусі й Расеі?”

(Спадарыня: ) “Я лічу, гэта ніяк не адаб’ецца на Беларусі, таму што мы незалежныя. Свабодныя і незалежныя”.

(Юначка: ) “Думаю, што падаражэе газ”.

(Дзяўчына: ) “Расея захоча зрабіць Беларусь сваёй заходняй часткай”.

(Спадар: ) “Ня ведаю, палітыкай ня вельмі цікаўлюся”.

(Юнак: ) “Я ў палітыцы ня вельмі, так бы мовіць, адукаваны. Але думаю, што адаб’ецца”.

(Спадар: ) “Нічога ня зьменіцца. А чаму нешта павінна мяняцца?”

(Дзяўчына: ) “Я думаю, што адаб’ецца. Яно і цяпер адбіваецца ўжо”.

(Карэспандэнтка: ) “А якім чынам?”

(Дзяўчына: ) “У тым, што Расея і цяпер лезе ў справы Беларусі. А гэта дрэнна. Кожная краіна павінна жыць асобна”.

(Спадар: ) “Ня думаю, што нешта зьменіцца. А што павінна мяняцца? Цэны на газ памяняюцца, будзем плаціць болей. Лепш ня стане”.

(Спадар: ) “Я думаю, што кардынальных зьменаў гэта не прынясе. Дачыненьні Беларусі й Расеі як былі, так і застануцца ў чымсьці сяброўскімі, а ў чымсьці кожны будзе адстойваць свае інтарэсы”.

(Юнак: ) “Пытаньне цяжкае... Я думаю, што адаб’ецца, але як?.. Я думаю, што ня ў лепшы бок для Беларусі”.

Гл.таксама • Ці застанецца Пуцін на трэці тэрмін?
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG