На форумах tut.by нехта Эстонскі снайпер даводзіць: “Часта здараецца назіраць за тым, як маладая порасьль апартуністаў у колькасьці максымум 10 чалавек (гэта гучнае слова флэшмоб!!!) бегае з аднаго кута ў другі са сваімі шарыкамі-ліхтарыкамі. Мянты адкрыта весяляцца. Потым за вуглом хуценька шарыкі-намёты-сьцяжкі-канстытуцыі паказваюць вузкаму колу грамадзян, дакладней, самім сабе, УАУ!!!”
Іншая актуальная цяпер тэма — сэсія. У ЖЖ карыстальніца eres_eres распавядае: “Найбольш цікавае пачалося, калі мне ўжо вярнулі залікоўку. Выкладчык прымусіў мяне распавядаць пра тое, як мяне забраў АМАП, назваў дурай, сказаў, што ведае пра мяне ўсё, пазвоніць і раскажа пра гэта бацькам, калі я ня здам іншых, што былі на плошчы. Я яму дала і мабільныя, і працоўныя і сказала павіншаваць маю маму зь днём народзінаў, калі сёньня званіць зьбіраецца. Першая кляса нейкая, дальбог! А на фоне людзі расказваюць пра Адраджэньне і Гуманізм…”
Блог Аляксандра Брэчака на сайце telegraf.by. Тут абмяркоўваецца пытаньне беларускай талерантнасьці. Нехта Wayfarer даводзіць: “З “Беларускай талерантнасьці” некаму хочацца зрабіць “дэбільнасьць”: усё спакойна, усё добра, сьпі й хрукай. Апускаецца чамусьці галоўны “пункцік”: як з індывідуальнасьцю быць, асабліва з забесьпячэньнем права на ўласнае меркаваньне, якое мог бы гэты “талерайцянін” адкрыта абмяркоўваць? 83% насельніцтва, падобна, гэты “пункцік” не цікавіць”.
На спартовым форуме Tut.by кіпяць футбольныя жарсьці. Нехта fabbro выказваецца: “Глупа спрачацца, хто каго парве. Гэта футбол! Бразыльцы аб’ектыўна мацнейшыя за ўсіх. Але адна памылка дзе-небудзь у чвэрцьфінале – і ўсё! Яны ўжо не Чэмпіёны. Прагназаваць, хто здабудзе Кубак Сьвету — вельмі складана, але рызыкну прадказаць, што гэта будзе эўрапейская каманда”.
На сайце www.buh.by нехта Лёнчык панікуе: “Атрымала часопіс “Галоўны Бугальтар”, і ўвесь настрой упаў. Прыняты Закон «Аб унясеньні зьмен і дапаўненьняў у Інвэстыцыйны кодэкс РБ». Згодна гэтым зьмяненьням, замежныя прадпрыемствы цяпер «мусяць вызначаць кошты на прадукцыю (работы, паслугі) і парадак яе рэалізацыі ў адпаведнасьці з заканадаўствам РБ». Як жа мне цяпер быць? У мяне ж мэнэджэры не прывыклі так працаваць. Яны прадавалі па тых коштах, па якіх у іх куплялі”.
Дасылайце нам свае ідэі для “Начной аблогі”, а таксама любыя іншыя прапановы, тэксты і гукі на электронны адрас NSvaboda@tut.by. Таксама тэлефануйце на менскі аўтаадказьнік 290-39-52 і дасылайце СМС паведамленьні на нумар 391-22-24. “Начная аблога”, Дзьмітры Падбярэзскі, шчэ сустэнемся…
**********
"Начная аБЛОГа" – частка новай праграмы "Начная Свабода".