Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Вячаслаў Сіўчык даў прэс-канфэрэнцыю ў Львове


Паўло Зуб''юк, Кіеў Сёньня ў Львове адбылася прэсавая канфэрэнцыя, у якой удзельнічалі апазыцыйны актывіст зь Беларусі, кіраўнік руху беларускай салідарнасьці "Разам" Вячаслаў Сіўчык, лідэр усеўкраінскага грамадзкага аб''яднаньня "Свабода" Алег Цягнібок і луганскі студэнт, удзельнік падзеяў на Кастрычніцкай плошчы ў Менску Арцём Чысталёў.

У часе прэсавае канфэрэнцыі журналісты рэгіянальных СМІ пачулі інфармацыю пра сучасную грамадзка-палітычную сытуацыю ў Беларусі. Алег Цягнібок заявіў пра далучэньне ягонае арганізацыі да кампаніі збору подпісаў, арганізаванай рухам "Разам". Нагадаем, рух беларускае салідарнасьці "Разам" зьбірае подпісы пад зваротам да ўдзельнікаў саміту "вялікае васьмёркі" з заклікам ня ехаць у Санкт-Пецярбург, пакуль расейскае кіраўніцтва не адмовіцца ад падтрымкі аўтарытарнага рэжыму А.Лукашэнкі.
XS
SM
MD
LG