Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Двое літоўцаў атрымалі штраф амаль 10 мільёнаў рублёў


Радыё Свабода Грамадзянін Літвы Тадас Блажавічус і ягоная сястра Індрэ Блажавічуце, якія вечарам 6 чэрвеня на лёгкаматорным самалёце незаконна перасеклі мяжу Беларусі, сёньня былі аштрафаваныя на 150 базавых велічынь кожны (па 4 мільёны 650 тысяч рублёў).

Як паведаміла агенцтва БелаПАН, літоўскіх грамадзян аштрафавалі ў Воранаве, а потым накіравалі ў Ліду, дзе ў раённым аддзеле ўнутраных справаў на працягу двух дзён будуць падрыхтаваныя дакумэнты аб іх дэпартацыі з тэрыторыі Беларусі.

Тадас Блажавічус тлумачыць памылкай тое, што заляцеў у Беларусь.

Гл.таксама • Беларускі СУ-25 змусіў прызямліцца ў Лідзе літоўскі самалёт
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG