Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як гарадзенцы ставяцца да фэнаў зь бел-чырвона-белымі сьцягамі?


Міхал Карневіч, Горадня Нягледзячы на тое, што з 1995 года бел-чырвона-белая сымболіка заменена на чырвона-зялёную і за яе выкарыстаньне грамадзяне беларусы сутыкаюцца з уціскам, на стадыёнах Беларусі і іншых краінаў падчас выступу беларускіх камандаў шмат хто з заўзятараў працягвае карыстацца нацыянальнай сымболікай. Аб тым, як гарадзенцы ставяцца да заўзятараў зь бел-чырвонымі-белымі сьцягамі пытаўся наш карэспандэнт.

(Спадар: ) “Нармальна стаўлюся, з пашанай, паколькі гэта нашыя нацыянальныя сьцягі, сымбалі”.

(Спадар: ) “Правільна робяць, калі падтрымліваюць каманду пад нашым бел-чырвона-белым сьцягам”.

(Хлопец: ) “Я не БНФ, я за цяперашняга прэзыдэнта. У мяне такое ж стаўленьне як у яго, бо наш прэзыдэнт ведае, што робіць. Я – за яго”.

(Спадар: ) “Думаю, што кожны мае права на свае погляды, а я не падзяляю людзей на тых ці іншых. Калі сымпатыі на баку таго сьцяга, то калі ласка”.

(Спадар: ) “Нармалёва стаўлюся, бо бел-чырвона-белы мне больш падабаецца”.

(Спадар: ) “Горш адношуся, бо я за наш дзяржаўны сьцяг”.

(Хлопец: ) “Думаю, яны папросту не паважаюць наш герб і сьцяг зялёна чырвоны з арнамэнтам. І таксама не паважаюць уладу. А мы большасьцю прагаласавалі за гэтыя сымбалі, значыцца трэба такія”.

(Муж і жонка: ) “Вельмі пазытыўна стаўлюся. Наш адвечна гістарычны сьцяг – бел-чырвона-белы. І гэта нармалёва, добра. Іх трымаюць у руках людзі сьвядомыя, якія ведаюць сваю гісторыю, не страцілі сваіх каранёў і зьяўляюцца сапраўднымі патрыётамі.”

(Хлопец: ) “Ня ведаю, але бел-чырвона-белы сьцяг па-мойму – гэта ўжо мінулае, а я за сучасны сьцяг”.

(Хлопец: ) “Ды нармалёва стаўлюся”.

(Спадар: ) “Вядома, нармалёва. Я такі самы заўзятар, як і яны, і не раблю ніякіх разьмежаваньняў. Мне нават падабаецца, што няма такога падзелу, бо каманда ў нас тая самая, мы ўсе за Беларусь”.

(Спадар: ) “Станоўча стаўлюся, таму што гэта наш сьцяг, сапраўды беларускі”.

(Чатыры дзяўчынкі, якія нядаўна адстойвалі гонар Беларусі на спаборніцтвах па валейболу ў Польшчы: ) “Мне падабаецца той, які раней быў, бел-чырвона-белы”. “А мне таксама”. “І мне больш падабаецца бел-чырвона-белы сьцяг” “А мне здаецца галоўнае, каб нас падтрымлівалі і ўсё”.

(Спадар: ) “Мне здаецца, што і адныя, і другія заўзятары маюць рацыю, паколькі сучасная моладзь выхоўваецца на сучасных сымбалях, а старэйшыя на тых, якія па-сапраўднаму бліжэй да сэрца.”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG